На выходных ў Смалявічах адбылася рэвалюцыя

October rock and roll Revolution адбылася ў мінулыя выходныя ў кінатэатры “Радзіма”, што ў горадзе Смалявічы.
Мачылі гурты DevilScream (DeathCore\MetalCore), Disney Band(Ska Punk), The College(Pop Punk), Za Sтеклом (Punk), R.A.Ж (FunkCore), The Pulse(Fusion Punk), SKA-тина(Ska Punk).

Гурт Za Sтеклом прэзентавалі сваім фанатам новую песню (відэа).

Амаль што кожны месяц маладзёны са Смалявічаў арганізоўваюць такія імпрэзы. У мінулым зладзіліся дзьве Рок-мясарубкі, слэмы і канцэрт супраць наркотыкаў.

У нашым горадзе зрэдку праходзяць канцэрты і музычныя тусоўкі. Навошта за тым, каб адпачыць ды паслухаць цяжкую музыку абавязкова рваць на Мінск? Моладзь спрабуе адарвацца ў сваім родным горадзе, і пакуль гэта нядрэнна атрымоўваецца.

Паглядзець фота і відэа можна тут – smaliavichy.by/?p=2245.

Ваш каментар