Трэба замянiць у радыёэфiры 75 % беларускай музыкi на 50 — беларускамоўнай!
З гэтай прапановай прадзюсар i кампазiтар Яўген Алейнiк звярнуўся ў Мiнiстэрства культуры.
Яўгена Алейнiка нельга назваць навiчком у шоу-бiзнэсе. Яго песнi спяваюць як беларускiя выканаўцы — гурт «Аurа», маладыя Алена Ланская i Iван Буслай, заслужаныя Iрына Дарафеева i Iна Афанасьева, так i замежныя — Нэлi Чабану (Малдова), Надзея Бабкiна (Расiя), рэпер Dооbiе (ЗША)… Менавiта Алейнiк аранжыраваў першыя песнi «Аtlаntiса» i сумесна з бiзнэсменам Аляксандрам Шакуцiным распрацаваў канцэпцыю прадзюсарскага цэнтра «Спамаш». Да таго ж спрадзюсаваная Алейнiкам песня Аляксея Жыгалковiча «З сябрамi», як мы памятаем, прынесла Беларусi другую перамогу на дзiцячым «Еўрабачаннi-2007″, а самому кампазiтару — падзяку Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, атрыманую ў 2008 годзе. Так што, калi гэты чалавек сцвярджае, што ў Беларусi шоу-бiзнэс ёсць, але кволы i бездапаможны — да яго меркавання варта прыслухацца.
Тым больш, Алейнiк справядлiва вырашыў: не трэба чакаць, пакуль прыляцiць чараўнiк на блакiтным верталёце — i сам прыйшоў з канкрэтнымi iдэямi па рэанiмацыi беларускага шоу-бiзнэсу ў Мiнiстэрства культуры. У прыватнасцi, кампазiтар i прадзюсар прапанаваў:
— арганiзаваць i правесцi нацыянальную музычную прэмiю, якая стымулявала б беларускiх выканаўцаў працаваць больш якасна i вынiкова;
— абавязаць рэстараны i кавярнi, якiя выкарыстоўваюць радыё цi тэлебачанне, адлiчваць пэўны працэнт у аўтарскае таварыства з тым, каб гэтыя ўстановы былi зацiкаўленыя ў запрашэннi «жывых» выканаўцаў, а не пракручваннi запiсаў;
— зрабiць квоту для беларускай музыкi на радыё меншай, але замянiць фармулёўку «беларуская музыка» на «беларускамоўная».
Каб даведацца, што падштурхнула папулярнага кампазiтара да такiх рэвалюцыйных настрояў i цi што-небудзь зменiцца, калi iх ажыццявiць, я дамовiлася на асабiстую сустрэчу з Яўгенам Алейнiкам. Тэкст цалкам.
Вольга
Адзінае, што я магу сказаць на гэты конт – дык гэта вядомае выказванне Казьмы Пруткова: «Глупость – есть дар Божий, но нельзя же ей злоупотреблять».
Мяне палохае, калі творчыя людзі пачынаюць разважаць у тэрмінах «абавязаць», «увесці квоту» і г.д.
ІМХО, першымі, каму такая ініцыятыва наробіць шкоды, будуць нармальныя музыкі. А вось «папса» вельмі хутка перакуе свае «тыц-тыц» з непісьменнай рускай на ламаную беларускую. Вы гэтага хочаце?