“Будзьма беларусамі!” завітае ў Ліду
Культурніцкая імпрэза з удзелам барда Змітра Сідаровіча і скрыпачкі Таццяны Матафонавай пройдзе ў Лідзе, Гродненская вобласць, 30 верасня.
Імпрэза мае адбыцца ў вялікай залі Лідскай дзяржаўнай музычнай вучэльні, якая знаходзіцца па адрасе: вул. Савецкая, 3 і распачнецца ў 19.00.
Сустрэча ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Падпісацца на каментары праз RSS