Беларускае Купалле ў цэнтры Варшавы!

kupalle-bel

Запрашаем усіх ахвотных – неабыякавых беларусаў, русалак, нячысцікаў і іх сяброў – у ноч з 6 на 7 ліпеня на Купалле ў непаўторным месцы на беразе Віслы.

У праграме:
– добрая атмасфера… і спадзяемся надвор’е J
– progressive, minimal, downtempo і chillout у выкананні dj Alesia Kaitech`a
– пляценне вянкоў
– шуканне прыгодаў і папараць-кветкі
– скокі праз вогнішча…

Вышыванкі і адмысловыя строі вітаюцца!

Пачатак імпрэзы а 20-й.

Месца: бар LA PAYA
ul. Wybrzeże Helskie 1/5

www.laplaya.pl/

Запрашайце ўсіх знаёмых!

Уваход вольны.

2 каментара

  1. # 06 ліпеня 2009 19:37
    Дзмітры

    па-праўдзе на здзек падобна… я як просты студэнт БНТУ на візу гляджу як на нешта амаль нерэальнае… а так ідэя файная)))))

  2. # 07 ліпеня 2009 06:41
    FILIP NALETSKI

    Святкаваць Купалле 6 – 7 ліпеня памылкова. Сапрауды яго трэба адзначаць у ноч з 21 па 22 чэрвеня, пад час летняга сонцавароту. Гэта язычніцкае свята усіх індаеўрапейскіх народаў. Купала і Кастрама – ачышчэнне цела вадой і душы – вогнішчам.

Ваш каментар