У свет выйшаў дыск з запісамі галасоў Уладзімера Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна 1968 году.
1 красавіка ў межах супольнага праекту паэта Сяргея Панізніка і Блога Глеба Лабадзенкі пры падтрымцы кампаніі “Будзьма!” пабачыў свет дыск “Галасы Уладзімера Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна. 1968 год”.
На дыску змешчаныя ўнікальныя архіўныя запісы: 5 вершаў і 3 песні Караткевіча (ў аўтарскім выкананні), 7 вершаў Ларысы Геніюш (у аўтарскім выкананні), 7 вершаў Рыгора Барадуліна + БОНУС: 8-хвілінны расповяд Сяргея Панізніка пра тое, як запісваліся гэтыя галасы.
Гэты дыск павінен мець кожны беларус!..
Замовіць дыск можна на [email protected]
Дастаўка па Беларусі — бясплатная.
***
Пры падтрымцы кампаніі “Будзьма!”