Макс Сіры і Міхей Насарогаў сядзелі-палілі і прыдумалі новы кліп «J:Морс»
У гурта «J:Морс» з’явіўся кліп на песню «Мы станем» з апошняга альбома «Аквамарын».
Кліп не мае ні пачатку ні канца: напрацягу трох з паловай хвілін мужчына носіць маладую акрываўленую непрытомную дзяўчыну на руках, цягае яе за сабою на кавалку картона па пераходу метро, едзе з ёй ў аўтобусе. Лідэр «морсаў» Уладзімір Пугач ва ўсім «вінаваціць» Макса Сірага і Міхея Насарогава – аўтараў кліпа:
Уладзімір Пугач: «Усё гэта прыдумалі Макс Сіры і Міхей Насарогаў. Сядзелі яны аднойчы, палілі-палілі, а потым патэлефанавалі мне: «Прыдумалі! Давай здымем!»
Мужчынскую ролю ў кліпе выканаў беларускі акцёр Сяргей Толсцікаў. Непрытомнай дзяўчынай ў кліпе аказалася 15-гадовая дачка Пугача Вольга, якая займаецца ў тэатральнай студыі і з дзяцінства выступае на сцэне:
Уладзімір Пугач: «Хто будзе выканаўцам мужчынскай ролі, мы не задумваліся. Яе выканаў, на мой погляд, лепшы беларускі акцёр Сярожа Толсцікаў, які ўжо здымаўся ў нашым кліпе на песню «Прынцэса». З жаночай роляй было больш складана. Мы доўга разважалі, шукалі варыянты. Увогуле, усё зацягвалася… У нейкі момант Оля сядзела побач, і я падумаў: «А чаму б і не?» І, нічога не тлумачачы, выслаў фота дачкі рэжысёру. Ён зацвердзіў. Пра тое, хто гэта, ён даведаўся толькі на здымках».
Нагадаем, 10-га снежня ў Купалаўскім тэатры «J:Морс» адсвяткуе сваё 10-годдзе праграмай «Канцэрт у Тэатры-сеанс з выкрыццём».