Прэзентацыя: «Калекцыйная Спадчына Вялікага Княства»

Прэзентацыя кнігі «Калекцыйная Спадчына Вялікага Княства» (Логвінаў, 2008, 184 ст) адбудзецца 25 лістапада ў 19-00 у галерэі «Подземка» на Незалежнасці, 43. У праграме прэзентацыі – выступы аўтараў і выдаўцоў, уручэнне прызоў пераможцам конкурса «Арганізатар» нумізматычнага партала «Ізрой», аўтограф-сесія. Кожны пакупнік кнігі атрымае ад аўтараў у падарунак сапраўдную манету Вялікага княства Літоўскага.

29 лістапада ў 13-00 у рэстаране «Лисья Нора» на Каліноўскага, 32 адбудзецца сустрэча з аўтарамі кнігі ў нефармальнай абстаноўцы.

Кніга прысвечаная беларускай антыкварнай спадчыне. У вялікай колькасці каляровых і чорна-белых здымкаў у ёй раскрываецца хараство найбольш папулярных прадметаў калекцыявання – мапаў, гравюраў, манетаў і пячатак. Усе гэтыя рэчы адносяцца да перыяду існавання Вялікага княства Літоўскага. Кніга змяшчае аўтарскія публікацыі і цэннікі антыкварных рынкаў. Значная колькасць унікальных фотаздымкаў публікуецца ў Беларусі ўпершыню.
У дадатках да асноўнага зместу кнігі прыводзіцца статыстыка росту цэнаў на манеты, што паказвае прыцягальнасць інвеставання ў калекцыі. Ёсць і іншы практычны раздзел – пра аздабленне інтэр’ераў старажытнымі мапамі. Запрашаем усіх, хто цікавіцца гісторыяй і антыкварыятам.

Адзін каментар

  1. # 19 лістапада 2008 16:04
    zayac

    Гэтая кніжка ў даўняшнім спаборніцтве спадкаемцаў ВКЛ мае вялікае значэнне. Нажаль,беларусы тут не вельмі актыўныя.

Ваш каментар