Прэзентацыя кнігі «Ткацтва на дошчачках»
РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» ласкава запрашае на прэзентацыю кнігі В. Селівончык «Ткацтва на дошчачках».
У кнізе падрабязна апісаны разнастайныя тэхнікі ткацтва на дошчачках. Да вашай увагі мноства каляровых схем і ілюстрацый, а таксама схемы і выявы аўтэнтычных беларускіх паясоў.
Прэзентацыя мае адбыцца 11 лістапада а 17.00 ў актавай залі абласной Бібліятэкі імя Пушкіна (вул.Гікалы, 4, каля ЦУМа). Тэкст цалкам.