Сустрэчы з Эдуардам Акуліным і Леанідам Дранько-Майсюком
Кампанія “Будзьма беларусамі!” працягвае ладзіць літаратурныя сустрэчы з паэтамі Эдуардам Акуліным і Леанідам Дранько-Майсюком.
6 траўня паэты завітаюць у школу вёскі Янушковічы (Лагойскі раён). Пачатак сустрэчы а 10.00.
А 12.00. імпрэза з удзелам паэтаў адбудзецца ў Калачынскай сярэдняй школы.
7 траўня Эдуард Акулін і Леаніда Дранько-Майсюк правядуць тры творчыя сустрэчы ва Уздзенскім раёне. Першая сустрэча адбудзецца ў вёсцы Хатляны і пачнецца а 9.30. Пасля паэты наведаюць вучняў сярэдняй школы вёскі Дзешчанка. Пачатак сустрэчы аб 11.30. Апошняя сустрэча будзе ладзіцца ў сярэдняй школе вёскі Возера. Пачатак а 13.30.
11 траўня паэтаў чакаюць у Мінскай дзіцячай бібліятэцы №6. Час правядзення сустрэчы ўдакладняецца.
Ганначка
Прывiтанне!
Будзем рады бачыць Эдуарда Акуліна і Леаніда Дранько-Майсюка у Вiцэбску.
Такiх людзей Вiцебск дауно ня бачыу!
Запрашаем!
тэл. +375292996931, Ганна