Цэнтр беларускай мовы і культуры адкрыецца ў Кіеве
Цэнтр беларускай мовы і культуры будзе адкрыты ў бліжэйшы час у сталіцы Украіны на базе Кіеўскага нацыянальнага універсітэта імя Тараса Шаўчэнкі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ва Украіне.
Дамоўленасць аб гэтым была дасягнута ў час праведзеных у Кіеве кансультацый спецыялістаў па філалогіі Міністэрства адукацыі Беларусі і кіраўніцтва Інстытута філалогіі Кіеўскага нацыянальнага універсітэта імя Тараса Шаўчэнкі. Тэкст цалкам.
Верца
я самая шчаслівая, нарэшце-то хоць дзесьці ва Ўкраіне можна будзе вучыць вашу цудоўную мову.
я сама студэнтка Інстытута філалогіі КНУ Шеўченкі, буду вучыцца)
але! выкладчыкі кафедры славістыкі ў шоку: па-першае, хто будзе паступаць на гэтую спецыяльнасць?
хто захоча вучыць мову краіны, якой яна не патрэбна? і кім працаваць потым? беларускім нацыяналістам?
так кажуць на кафедры… рыхтуюцца, с наступнага года будзе набор.
а я радая! у любым выпадку, філолаг заўсёды можа заняцца перакладам)
вось яшчэ. можа, будзе можна паступаць сюды беларусам? усёткі конкурс будзе не такі, як,
напрыклад, у БДУ. толькі бы афіцыйная Беларусь гэта падтрымала…