У чым розніца між Барселонай і Мінскам?

Падарожжа ў Барселону пачалося для мяне ў Ашмянах. У аўтобус «Мінск — Каўнас» забегла рота цётачак-кантрабандыстак, якія пачалі ліхаманкава распіхваць па шчылінах аўтобуса гарэлку і цыгарэты. Рэшту яны на прамілы Бог прасілі ўзяць астатніх пасажыраў (у дазволеных маштабах). Я такія рэчы не вельмі люблю, таму, калі дайшлі да мяне, зрабіў сур’ёзны выраз твару і адказаў: «Даруйце, мне нельга, я ў міліцыі раблю». Дзядзечка з дыяганальнага сядзення, які літасціва згадзіўся перавезці праз мяжу пляшку гарэлкі і пару пачкаў папяросаў, павярнуўся і з пагардай спытаў: «А што, калі ў міліцыі, дык не чалавек?!» Я зразумеў, што Барселона блізка.

Тэкст цалкам.

Ваш каментар