Зварот да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы
Зварот культурна-асветнага клуба “Спадчына” да Савета Міністраў, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь,Міністэрства культуры, Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, творчых саюзаў, палітычных партый і грамадскасці краіны.
15 ліпеня 2010 года спаўняецца 600 год самай вялікай бітве Сярэдневечча – Грунвальдскай, у якой войскі пад камандаваннем Вялікага князя ВКЛ Вітаўта і Караля Польшчы Ягайлы разграмілі шматтысячную армію Тэўтонскага ордэна. На баку усходніх славян, якія прынялі ўдзел у разгороме тэўтонцаў, біліся ваяры з больш чым 30 гарадоў і земляў, якія тэрытарыяльна належаць да этнічна беларускіх. Многія беларускія харугвы зрабілі неацэнны ўклад у разгром ордэна. Пра што сведчаць шматлікія архіўныя дакументы таго часу і больш пазнейшыя даследванні Грунвальдскай бітвы. У іх падкрэсліваецца, што ў выніку разгрому Тэўтонскага ордэну пад Грунвальдам было знішчана 40 тысяч крыжакоў, а 15 тысяч захоплена ў палон. Але гэтая перамога была здабыта вялікімі ахвярамі: беларускае войска на полі бітвы страціла загінуўшымі каля 20 тысяч ваяроў.
Сёння ход бітвы пад Грунвальдам і вынікі разгорому Тэўтонскага ордэну вывучаюцца ў старэшых класах беларускіх школаў па падручніках курса “Гісторыя Беларусі”. А выраз “…дзякуючы перамозе пад Грунвальдам, больш за 500 гадоў нага нямецкага салдата не ступала на зямлю Беларусі” стаў вызначальным для лёсу нашай краіны. Цяпер у выніку гістарычных перамен слаўная перамога ў Грунвальдскай бітве належыць палякам, літоўцам, расіянам, чэхам. У гэтых краінах урады і грамадскія арганізацыі плануюць адзначыць вялікую гістрычную дату разам з дзяржаўнымі ўстановамі.
Але, у першую чаргу, нашчадкамі гэтай перамогі з’яўляюцца беларусы. Таму вельмі важна, каб памяць пра чын мужных ваяроў-беларусаў была належным чынам адзначана і ў незалежнай Беларусі. Гэтага асабліва патрабуе гістрычная справядлівасць, бо некаторыя тагачасныя польскія храністы значна скажалі ролю нашых суайчыннікаў у перамозе пад Грувальдам, каб потым ператлумачыць ход бітвы на карысць палякаў. Беларусы не збіраюцца памяншаць ролю саюзнікаў у разгороме тэўтонцаў, але памяць перад нашымі прашчурамі патрабуе, каб мы аддалі належнае, перш за ўсё, беларускім героям Грунвальда!
Зыходзячы з гэтага, сябры культурна-асветнага клуба “Спадчына” лічаць, што 600-годдзе перамогі пад Грунвальдам – нацыянальнае вайсковае свята, якое трэба адзначаць на дзяржаўным узроўні. Сябры клуба шмат робяць, каб узнавіць дзяржаўны статус гадавіны перамогі пад Грунвальдам. Напрыклад, у Музеі выяўленчага мастацтва ў Старых Дарогах назапашана і выстаўляецца шмат мастацкіх твораў, прысвечаных Грунвальдскай бітве і яе героям. Да таго ж, на сядзібе Музея ўпершыню ў Беларусі ўсталяваны помнік “Героям Грунвальда”, на якім змешчаны партрэты палкаводцаў, якія вялі ваяроў на поле бітвы – князя Вітаўта Вялікага і караля Ягайлы, пералічаны назвы харугваў з беларускіх земляў, якія бралі ўдзел у гэтай сечы. Там жа можна прачытаць словы гімна-малітвы “Багародзіца”, з якімі ішлі ў бой нашыя прашчуры, пабачыць рэканструкцыю тагачаснай зброі, прачытаць дайшоўшыя да нас імёны герояў Грунвальда. У сталіцы праводзіцца музычны “Грунвальдскі фэст”…
Але ў 600-ю гадавіну перамогі ў вялікай бітве, гэтага не дастаткова. Таму сябры клуба “Спадчына” звяртаюцца да Савета Міністваў і яго старшыні сп. Сяргея Сідорскага з прапановай адзначыць гэтую вялікую дату ў гісторыі краіны на дзяржаўным ўзроўні. Для гэтага мы прапануем ажыццявіць стварэнне і ўстаноўку помніка “Героям Грунвальда” у сталіцы Беларусі – горадзе Мінску, жыхары якога склалі на полі бітвы адну з самых мужных ваярскіх харугваў. Заклікаем у адрэстаўраваным Крэўскім замку стварыць музей Грунвальдскай бітвы, накшталт Барадзінскай ці Севастопальскай панарамы. Такую ж панараму мэтазгодна было б стварыць у адной з залаў аднаўляемага Гарадзенскага замка, ад муроў якога і пачынаўся паход войскаў ВКЛ на Грунвальдскае поле. У гарадах, ад якіх у бітве таксама бралі ўдзел харугвы (Гродна, Віцебск, Нясвіж, Слуцк, Ліда і інш.) назваць вуліцы ў гонар пераможцаў – “Грунвальдская”. Міністэрству фінасаў да 600-й гадавіны Грунвальдскай бітвы адчаканіць памятную манету, а Міністэрсту сувязі РБ – выдаць памятныя паштовыя маркі і канверты.
Заклікаем кіраўніцтва Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі і яе інстытут гісторыі выдаць сборнікі гістарычных матэрыялаў, прысвечаных гэтай бітве, правесці навуковыя канферэнцыі, выдаць папулярныя кнігі, у якіх была б аб’ектыўна пададзена наша нацыянальная канцэпцыя гэтай велічнай бітвы Сярэдневечча і той ролі, якую ВКЛ адыграла ў ёй.
Сябры культурна-асветнага клуба “Спадчына” заклікаюць Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і міністра абароны сп. Леаніда Мальцава садзейнічаць таму, каб да 600-годдзя Грунвальдская перамогі ў вайсковых частках Узброенных Сіл РБ былі праведзены ўрокі патрыятычнага выхавання, на якіх бы маладым салдатам распавядалася пра Грунвальдскую бітву, пра яе стратэгічныя і тактычныя асаблівасці, пра вынікі перамогі над тэўтонцамі для беларускіх земляў. Да гэтай даты прапануем арганізаваць конкурс твораў батальнага жанру, а па іх выніках – выставы твораў беларускіх мастакоў-баталістаў, прысвечаных 600-годдзю Грунвальдскай перамогі.
Клуб “Спадчына” заклікае зацікаўленыя грамадскія структуры, палітычныя партыі і творчыя саюзы зрабіць усё неабходнае, каб памяць пра герояў Грунвальда стала часткай свядомасці беларускага грамадства. Дзеля гэтага беларускім навукоўцам прапануем больш абгрунтавана і глыбока вывучаць гісторыю бітвы, дзеячам выяўленчага мастацтва і пісьменнікам стварыць мастацкія і літаратурныя творы на гэтую тэматыку, каб спрыяць ушанаванню памяці вялікай даты. Вялікая роля ў святкаванні перамогі ў Грунвальдскай бітве магла б належыць іерархам Беларускай праваслаўнай і каталіцкай царкваў, калі б тыя дабраславілі правядзенне памінальных малітваў у памяць герояў Грунвальда 15 ліпеня 2010 года. Тое ж можна казаць і пра мусульман Беларусі…
Звяртаемся да ўдзельнікаў беларускіх рыцарскіх клубаў, асабліва тых, хто працуе над рэканструкцыяй эпохі Вялікага княства Літоўскага, і заклікае зрабіць усё, каб пад час святкавання гэтай даты на Грунвальдскім полі ў 2010 годзе беларускія харугвы пад святымі нацыянальнымі сімваламі з гонарам прадставілі нашу гістарычную памяць і пашану героям Грунвальда.
Заклікаем нацыянальных беларускіх бардаў, выканаўцаў сярэднявечнай музыкі, рок-музыкантаў ствараць музычныя творы, прысвечаныя памяці герояў Грунвальда, а выдавецкую суполку БМА group скласці і выдаць дыск-прысвячэнне гэтай выдатнай гістарычнай даце. Заклікаем удзельнікаў “Беларускага дударскага клуба” стварыць “Грунвальдскую дударскую капэлу” (для чыннага ўдзелу беларускіх дудароў ва ўрачастасцях на Грунвальдскім полі), падрыхтаваць праграму, прысвечаную 600-годдзю перамогі пад Грувальдам, а “Дударскі фэст-2010” прысвяціць гэтай гістарычнай даце. Звяртаемся актыва і кіраўніцтва грамадскага аб’яднання “Крэва” у асобе паэта Уладзіміра Някляева прапанаваць дзяржаўным структурам і грамадскасці свой план рэстаўрацыі Крэўскага замка і яго выкарыстання ў мэтах прапаганды Айчыннай гісторыі на прыкладзе Грувальбскай бітвы. Ажыццявіць іншыя культурна-асветныя мерапрыемтсвы, згодна з распрацаваным планам.
Сябры культурна-асветнага клуба “Спадчына” спадзяюцца, што дата 600-годдзя перамогі пад Грувальдам будзе спрыяць узмацненню гістарычнай памяці беларускага народа і кансалідацыі нацыі ў будаўніцтве незалежнай і вольнай Беларусі.
Старшыня культурна-асветнага
клуба “Спадчына” А.Я.Белы
_____________________2008 г.
Ljavon
«…Вялікая роля ў святкаванні перамогі ў Грунвальдскай бітве магла б належыць іерархам Беларускай праваслаўнай і каталіцкай царкваў…»
Убачылася тут недарэчнасьць: насамрэч, «Беларускай праваслаўнай царквы» у згаданым тут кантэксту — НЕ ІСНУЕ. А ёсьць іншая царкоўная структура: «Белорусский Экзархат Русской православной церкви» ( = філія Маскоўскага Патрыярхату).
А гэта — “дзьве вялікія розьніцы”!
Wit
Kto w 1410 roku słyszał o jakiejś tam «Białorusi»? Ludzie! Historie tworzy się sama – nie trzena jej wymyślać.
Лена Л
Извините, что на русском- давно не говорила и не читала на беларускай мове. Мои предки в 17 веке поселились на Беларуси и я не знаю, участвовал ли кто-нибудь из них в Грюнвальдской битве. Но я живу на земле на которой когда-то стояло Великое Княжество Литовское – одно из величайших государств Европы, где была напечатана первая книга на континенте и где Калиновский поднял восстание за независимость против огромной империи. Не испытывать гордости и трепета может, мне кажется, человек не знающий ни истории, ни культуры страны в которой он живет. А по поводу пана – так польская спесь уже вошла в поговорки…
Wit
…nie TRZEBA jej wymyślać.
Казак
Затое ў 1410 годзе ўсе чулі,як дабраахвотны лях Ягайла ўсю бітву баязліва прамаліўся,пакуль Літва і Русь здабывалі славу.
Лях,што з таго,што краіна зьмяніла назву?
kviat
папярэджаньне за тролінг.
kviat
пан Wit займаецца тролінгам — правакаваньнем на каля сабжавцю грызьню. такі падыход супярэчыць палітыцы сайту.
vinahrad
навошта Вы,паважаны Паляк наогул да нас завіталі?Абразы й неадукаванасць пакіньце сабе…
kviat
папярэджаньне за абразы.
Wit
Tролінгам??? Po prostu bardzo nie lubicie, jak ktoś ma inne zdanie. Według Was wszyscy powinni «trąbić w jedna trąbę». Komunizm bis?!
Ljavon
Спадар Паляк! Ты завітаў на беларускі сайт, нешта цябе тут зацікавіла… Але — што? Бо выглядае на тое, што ты тут не ад няма чаго рабіць, а зь нейкаю мэтаю. Зь якою?
Зь іншага боку: калі ты завітаў на сайт Беларусаў, то няблага задаць сабе пытаньне: ці будзе выхаваны, культурны чалавек пісаць тут Польскаю моваю, гэта значыць, прымушаць паспалітых Беларусаў на беларускім сайту ведаць тваю мову (Польскую), ці з павагі на гаспадароў гэтага сайта будзе імкнуцца пісаць усёж-такі іхняю моваю, Беларускаю?
Wit
Ljavon, zapewniam Cię, że Polacy dużo więcej robią dla języka białoruskiego, niż sami Białorusini. Doceń to, proszę!
Wit
W takim razie mam pytanie: CZY NA TYM «BARDZO KULTURALNYM» I «BARDZO BIAŁORUSKOJĘZYCZNYM» FORUM MOŻNA MIEĆ INNE ZDANIE I INNE POGLĄDY???
Molatau
Szanowny panie Wicie
Oczywiscie ze na tym kulturalnym forum rowniez jak na calej stronie mozna miec inne zdanie a nawet trzeba. Jednak w niniejszym przypadku chodzilo tu o faktyczny trolling bo, prosze Pana, gdzie sa Pana poglady? Pan nie wyklada i tlumaczy nam swojej opinii lecz tylko prowokuje. A wiec dlatego szanowna redakcia Pana urdzedza. Co do opinii Pana to chetnie bysmy z nia sie zapozanli.
Pozdrawiam
Molatau (koktejl)
Molatau
Czy Pan naprawde uwaza ze ja – przecietny bialorusin- nie mam prawa na szanowanie i odchodzienie tej rocznicy tylko przez to, ze moje przodkowie ktorzy oddawali swoje zycie za nasza Ojczyzne nie mianowali sie w tamtych czasach bialorusinami? Wtedy kto Pana zdaniem zasluguje prawo na ta walke? Polacy? Licwini? I tyle? Czy Pan zwariowal?
Белый Росс
Ну, батенька, учитывая, сколько событий произошло после битвы до сего времени, вероятность того, что там были ваши предки приближается к нулю.
Wit
Swoją stanowisko określiłem we wpisach dotyczących heraldyki WKL, to znaczy tutaj:
budzma.org/news/heraldica-litvaniae.html#comment-87