Акцыя: Будзьма з беларускімі святамі!
Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” праводзіць акцыю “Будзьма з беларускімі святамі!”.
Напярэдадні традыцыйных беларускіх святаў на сайце кампаніі і ў сістэме fly-cards будуць з’яўляцца паштоўкі, прысвечаныя беларускім святам і абрадам з арыгінальным апісаннем. Кожны, хто сабярэ ўсе паштоўкі, а колькасць іх арганізатарамі не паведамляецца, атрымае ўнікальны і прывабны прыз ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Падказкай удзельнікам акцыі будуць флэш анімаваныя паштоўкі, што будуць з’яўляцца на сайце напярэдадні абраных святаў. Таксама паштоўкі з сайта можна дасылаць сваім знаёмым, як і, канешне, паштоўкі з сістэмы fly-cards і далучаць да акцыі.
Глядзі паштоўку да свята «Масленіца»
Глядзі паштоўку да свята «Каляды»
Глядзі паштоўку да свята «Багач»
Глядзі паштоўку да свята «Юр’я»
Глядзі паштоўку да свята «Куст»
Глядзі паштоўку да свята «Купалле»
Глядзі паштоўку да свята «Русалле»
Глядзі паштоўку да свята «Дажынкі»
Мастак: Міхал Анемпадыстаў.
Анімацыя: Сяргей (Zuker) Лапуць.
Ася
як их спампоўваць і дзе на сайце шукаць?
Irenka
I сапраўды, як?
мікола
Малайцы!!!
Віталь
Далучаюся! Паважаная Рэдакцыя, спасылачку, калі ласка???
kviat
Вітаю, спасылку на што? Гэта першая паштоўка. Яны ўвесь час будуць на галоўнай старонцы бачныя.
Віталь
«Таксама паштоўкі з сайта можна СПАМПАВАЦЬ і дасылаць сваім знаёмым, як і, канешне, паштоўкі з сістэмы fly-cards і далучаць да акцыі.
Першая паштоўка ўжо з’явілася на сайце.»
kviat
дзякуй, прагледзілі. сапраўды пампаваць флэш ня мае сэнсу.
Віталь
то бок, каб даслаць такую паштоўку каму-небудзь мне патрэбна толькі даслаць адрас гэтай спасылкі?
@leks
Три раза прочитал, но условия акции не понял. В связи с этим есть несколько вопросов:
1. Как скачивать открытки?
2. Зачем нужна подсказка в виде флеш-открытки?
LAMa
Паважаны Лекс.
Спампоўваць паштоўкі не трэба.
Іх трэба знайсці ў горадзе на кропках сеткавага распаўсюда паштовак fly-cards.
Флэш-анімацы – «падказка» у тым сэнсе, што паштоўкі з карцінкамі будуць выглядаць падобна гэтай флэш-анімацыі.
dsac
Цудоўна!! Ці можна набыць гэтыя паштоўкі у Гародні??
Надежда
Спасибо огромное!!! Отличная идея и очень оригинальное исполнение!!! Я собираю открытки и отправляю своим друзьям в разные страны. Теперь они узнают о наших традициях большое!!!!
Piotrek
Дзякуй велькi за паштоўкі!
маё меркаванне
Прагледзела асобныя паштоўкі, – на астатнія, выбачайце, не хапіла цярпення…
Сама ідэя (рабіць малюнак і знаёміць, «прасвятляць» гледачоў і чытачоў наконт традыцый, значэння пэўнага свята) – цудоўная і, бясспрэчна, вельмі цікавая. А тэкст да паштовак, на жаль, няякасны.
Прымітыўны тэкст да паштоўкі «Каляды»: нічога не згадана з істотнага пра гэта свята і нават пра элементарныя, базавыя рэчы немагчыма даведацца з гэтай паштоўкі… Хацелася б, каб аповед пра Каляды (ды і пра ўсе святы) не быў спрошчана/ зніжана-прымітыўным, а падрабязней выяўляў традыцыі нашага народа, сакральнасць і ўнікальнасць (адметнасць) святаў у духоўнай культуры беларусаў.
Ці чыталі аўтары навуковыя працы беларускіх даследчыкаў аб беларускім народным календары?? Мяркую, што не…
Варта і ўкраінскіх даследчыкаў дзеля параўнання пачытаць, – у іх таксама ёсць шмат цікавага аб Растве і Калядах. ;-)
kviat
Дзякуй, відаць, трэба падумаць пра ноы фармат — фундаментальныя паштоўкі)
Nasza Niwa
Дзіўна, што прапаноўваецца нейкі «стары стыль» для беларусаў. Трэба ведаць, што ад юліянскага календару мы адмовіліся яшчэ ў 4 кастрычніку 1582 року, адразу пасьля ўводзінаў грэгарыянскага календару Папам Грэгарам VIII.
Такім чынам, усе спасылкі на «стары стыль» – наступствы русіфікацыі ў Расейскай імпэрыі.
Пасажырка
А дзе я магу іх купіць?