Да вытокаў Бярэзіны, або Таямніцы Віцебшчыны. 50 здымкаў з вандроўкі

Магілёўская гарадская арганізацыя ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” 5-6 чэрвеня 2010 г. зладзіла двухдзённую вандроўку па Лагойшчыне і цэнтральнай Віцебшчыне. Падчас падарожжа мы наведалі Бярэзінскі біясферны запаведнік, музеі Янкі Купалы і Змітрака Бядулі, пабачылі вытокі Бярэзіны і непаўторныя краявіды Віцебскага Паазер’я, а таксама шэраг помнікаў архітэктуры і гісторыі ў самых розных гарадах, мястэчках і вёсках нашай такой не спазнанай яшчэ Беларусі.
Мікалай
З задавальненнем паглядзеў выдатныя фотаздымкі, зробленыя вамі ў Аношках на ўзбярэжжы возера Оч, ды і ў іншых месцах нашай роднай Беларусі. З цеплынёй успамінаю нечаканую сустрэчу з вамі на вясковай вуліцы ў Аношках. Малайцы! Так трымаць!
P.S. Зараз рыхтую да друку кнігу паэзіі і прозы сваёй цяперашняй жонкі, Святланы Якубоўскай (такі яе псеўданім), якая ў 90-ыя гады актыўна друкавалася ў рэспубліканскіх газетах і часопісах. Гэтая кніга стане ПАДЗЕЯЙ у літаратурным жыцці! Яшчэ раз вялікае дзякуй! БУДЗЕМ РАЗАМ!!!