Беларускую Музычную Альтэрнатыву – у рэгіёны!

Шаноўныя сябры! Беларуская Музычная Альтэрнатыва “BMA Group” і аўтарскі калектыў выдання “222 альбомы беларускага року і не толькі” абвяшчаюць аб пачатку сваёй творчай дзейнасці у рэгіёнах Беларусі.

Калі вы зацікаўленыя ў арганізацыі сустрэчы з вядомымі музычнымі крытыкамі Вітаўтам Мартыненкам, Анатоль Мяльгуем ці беларускімі рок-музыкамі, звяртайцеся да каардынатараў “BMA group”!
Сустрэчы будуць ладзіцца ў межах дзейнасці фан-клубу беларускай музыкі «Будзьма свабоднымі».

Кантакт для даведак 6490888 (Віталь Супрановіч)

Адзін каментар

  1. # 02 красавіка 2009 00:05
    Block Net

    Гы-гы-гы! Супрановіч сам няправільна назву сваёй канторы піша: не “BMA group”, а “БМАgroup” трэба. Але дыскі выдае добрыя і, галоўнае, шмат. Ужо нават больш за 222 альбомы! Ну й куды ды з кім яны паедуць? Лепш бы ўзялі «Краму», «P.L.A.N.», «Mauzer», «N.R.M.» ды ў тур па ўсёй Беларусі рванулі.

Ваш каментар