Дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча ў Рагачове

karatkievic

МГА «Гісторыка» запрашае на святкаванне дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча ў Рагачоў Гомельскай вобласці 22 лістапада.

У праграме святкавання: экскурсія па мясцінах Караткевіча на Рагачоўшчыне, музычна-паэтычная частка, вогненнае шоў на замчышчы, сувеніры ўдзельнікам святкавання!

Таксама будуць агучаныя такія цікавыя тэмы як:
- “Груша цвіла апошні год” пад Рагачовам;
- у Рагачове дасюль стаіць хата, збудаваная дзедам пісьменніка;
- у Рагачове пісаліся “Каласы пад сярпом тваім”, “Паром на бурнай рацэ”, “Ладдзя роспачы” і шмат што яшчэ;
- Гервасій Выліваха, які перамог Смерць, насамрэч жыў у Рагачове.

Цэнтралізаваны выезд з Мінска ў 7:30 раніцы.

Мерапрыемства адбудзецца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Падрабязнасці па тэлефонах:

+375 29 5376414 Ханна, МГА «Гісторыка»

+375 33 6196068 Аліна, МГА «Гісторыка»

Ваш каментар