Хадановіч і Логвінаў правядуць сустрэчы ў Наваполацку
Творчыя сустрэчы з паэтам Андрэем Хадановічам і выдаўцом Ігарам Логвінавым пройдуць у Наваполацку Віцебскай вобласці 12 лютага.
Спачатку паэт і выдавец наведаюць гімназію №2 а 14-й і выступяць перад навучэнцамі ўстановы, а наступную сустрэчу зладзяць перад грамадскасцю ў бібліятэцы імя Я.Коласа, якая знаходзіцца па адрасе: Маладзёжная, 104 і распачнуць а 17-й гадзіне.
У межах выступаў будзе прэзентаваны зборнік маладых літаратараў «Святая праўда ды іншыя казкі».
Сустрэчы ладзяцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Падпісацца на каментары праз RSS