«Палёт над горадам». Экскурс па Віцебску.

МГА «Гісторыка» і агульнанацыянальная кампанія «Будзьма» запрашаюць на пешую вандроўку па Віцебску.
Мы наведаем: гістарычны цэнтар гораду, Добравешчанскую царкву, сквер 1812 года, Успенскі сабор, ратушную плошчу..

Экскурсія адбудзецца 21 снежня.
Збіраемся ля ўвахода ў гарадскую ратушу ў 12:00

Будзем рады бачыць Вас!

2 каментара

  1. # 15 снежня 2008 20:16
    Сяржук Сыс

    * * *
    Вольны вецер грудзей не кране,
    Абяскрылелі ўшчэнт летуценьні.
    Не ўзьляцець па-ранейшаму мне:
    Вельмі доўга стаяў на каленях.
    Дык адкуль так уяўна – разьбег
    І штуршок ад нябачнага трапа…
    Я над горадам помню сябе,
    Над жывою стракатаю мапай.
    Пульсавала напружана кроў,
    Ашалелая, білася ў скроні,
    Як лунаў над бязладдзем двароў
    І кранаў хмарачосы далоньню.
    Я калісьці распытваў людзей
    Пра дзіцячыя тыя палёты,
    А яны прыбаўлялі ў хадзе
    І сьмяяліся з дурня ўпотай.
    Сумнявацца і я стаў ледзь-ледзь:
    Мала што там прымроіцца змалу…
    Толькі розумам як зразумець
    Тых людзей, што лятуць у Шагала?
    Значыць, можна… іх бачыў мастак…
    Значыць, праўда, што лётаюць людзі?
    Можа заўтра зь якога маста
    Сігану стрымгалоў. Будзь, што будзе.
    2003.

  2. # 15 снежня 2008 20:36
    Стася

    Сяржук, дзякуй, за шыкарны верш :)

Ваш каментар