Раман Яраш і Андрэй Касцень выступяць у Мазыры
Барды Раман Яраш і Андрэй Касцень завітаюць з творчай сустрэчай у Мазыр Гомельскай вобласці 1 сакавіка.
Сустрэча распачнецца ў 15.30 у аўдыторыі 211 на філалагічным факультэце Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя І.П.Шамякіна. Універсітэт знаходзіцца па адрасе: вул. Студэнцкая, 28.
Творчая сустрэча ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Падпісацца на каментары праз RSS