Святочны канцэрт ад «Будзьма беларусамі!» пераносіцца

Шаноўныя сябры!
У сувязі з высокім узроўнем захворвання на грып кампанія “Будзьма беларусамі!” вымушаная перанесці святочны канцэрт дня народзінаў кампаніі, які меўся адбыцца 8 лістапада. Святочны канцэрт абавязкова пройдзе да Новага года, месца правядзення не зменіцца (Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, вул. Крапоткіна, 44), усе запрашэнні застаюцца ў сіле. Дакладная дата будзе абвешчаная на сайце і разасланая па пошце. Выбачаемся за вымушаную нязручнасць.
Перажывем эпідэмію разам, будзьма здаровымі!
НАСТА
А можа быць такое, што канцэрт наогул не адбудзецца?0_0
Дзіўна неяк…
kviat
што ж дзіўнага? кавярні зачыняюць, іншыя імпрэзы пераносяць, не жарты з гэтым грыпам.
Verkeus
Гэта вам так эпiдэмiя перашкодзiла? Нават не верыцца.