Экскурсія: таямніцы і легенды праспекта Незалежнасці

Ці ведаеш ты, што мінскі праспект Незалежнасці мяняў сваё найменне 10 разоў? Ды што там найменне – ён мяняў нават напрамак!
Куды падзеўся самы высокі ў СССР Іосіф Вісарыёнавіч?
Што агульнага ў багіні Дземетры і генерала Навумава?

Агульнабеларуская кампанія “Будзьма!” і МГА “Гісторыка” сардэчна запрашае цябе на цікавае падарожжа па сучаснаму праспекце Незалежнасці і нашай гісторыі!

Збіраемся ў нядзелю, 16 лістапада 2008г. а 10:00 каля ўваходу ў галоўны корпус БДУ (пл.Незалежнасці, 4).

Экскурсію праводзіць гісторык Іван Сацукевіч.

12 каментароў

  1. # 29 кастрычніка 2008 22:52
    Ferne

    Доўга чакаць:(
    Але мяркуючы па назве і прамоўцу мусіць быць цікава:))

  2. # 30 кастрычніка 2008 04:49
    Alroniks

    Давялося пабываць на экскурсіі па мінскіх прадмесцях. Вельмі спадабалася. Прыйду абавязкова.

  3. # 03 лістапада 2008 17:12
    Алая ленточка

    Буду)

  4. # 16 лістапада 2008 14:40
    Удзячная

    Дзякуй вялікі Івану. Вельмі добра апавядал. Было вельмі цікава і пазнавальна. А колькі ўсяго новага даведалася!!! Здаецца, раней хадзіла па зусім іншай вуліцы.

  5. # 16 лістапада 2008 19:17
    vadim_i_z

    Спасибо ведущему и инициаторам!
    community.livejournal.com/minsk1067/185843.html

  6. # 17 лістапада 2008 11:24
    Алесь

    Дзякуй! Вельмі падабалася! Шмат народу было. Прыемна, што на Прашпекце гучала наша родная мова.Смешна было, калі амапаўцы параілі нам:»Глядзіце, толькі налепкі не расклеівайце!» Спадзяюся на далейшыя сустрэчы!

  7. # 23 лістапада 2008 01:13
    Vitaut

    якая наступная экскурсія? не магу дачакацца! нават бацькі зацікавіліся

  8. # 24 лістапада 2008 15:06
    Marysia

    Спадарове, ці магчыма паўтарыць экскурсію? На вялікі жаль, не атрымалася патрапіць. Мысьлю, я не адна такая і знойдзецца яшчэ багата жадаючых!!!

  9. # 02 снежня 2008 13:25
    Алёна

    Таксама не атрымалася патрапіць, але вельмі хацелася. Каліласка, паўтарыце! Абяцаю прывесьці з сабой чалаве пяць, а мо і болей.

  10. # 02 снежня 2008 14:37
    pvbwth

    Таксама подтрымаю)))

  11. # 07 снежня 2008 16:55
    Magnus

    Усё магчыма. Але ж у наступным годзе. Сачыце за абвесткамі.

  12. # 30 снежня 2008 18:29
    Андрэй

    нажаль мяне не было там(

Ваш каментар