Творчыя сустрэчы з бардам Алесем Камоцкім маюць адбыцца на працягу лістапада.
13 лістапада бард выступіць у в. Скароднае Ельскага раёну Гомельскай вобласці ў мясцовым Доме культуры ў 19.00.
А ў сельскім Доме культуры в. Швабы Лагойскага раёну Мінскай вобласці Алесь Камоцкі сустрэнецца з публікай 27 лістапада ў 18.00.
Сустрэчы ладзяцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”