В. Кустава і А. Вярцінскі наведалі Полаччыну

8_s

Беларускія паэты Анатоль Вярцінскі і Валерыя Кустава наведалі Полаччыну па запрашэнні суполкі “Рубон” Наваполацкай гарадской арганізацыі “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны” 14 студзеня.

Агулам на трох імпрэзах прысутнічала больш за 250 чалавек.

31

Дзякуючы суполцы “Рубон” аматары паэзіі атрымалі ў падарунак кнігі паэзіі Валерыі Куставай і Анатоля Вярцінскага. Тыя ж, хто прапанаваў найцікавейшую версію на пытанне В. Куставай “Што можна рабіць па-беларуску?”, атрымалі ў падарунак модныя кашулькі і торбачкі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”

1_s

В. Кустава: “Нас са спадаром Анатолем прыемна ўразіў цёплы прыём у Полацку і Наваполацку – вельмі гасцінныя людзі, якія сапраўды нераўнадушныя да беларускай культуры і беларускіх паэтаў: настаўнікі і вучні ведалі не толькі нашыя біяграфіі, але і вершы на памяць. Было вельмі прыемна выступаць перад старшакласнікамі абедзвюх гімназіяў – дзеці слухалі ўважліва, задавалі шмат пытанняў, жыва рэагавалі на паэзію і гісторыі з літаратурнага жыцця, якімі мы з імі дзяліліся. У бібліятэцы прысутныя слухачы былі ўжо больш сталага веку… Зрэшты, сярод іх былі і навучэнцы ПТВ, і студэнты Полацкага універсітэта, выкладнікі і проста аматары прыгожага пісьменства. Асабіста мне падалося, калі меркаваць па рэакцыі залі, што ў сэрцах гледачоў знайшлі водгук не толькі вершы, але і саснёная мной песня “Жытачка”, якую я выканала акапэльна”.

6_s

7_s

Традыцыйным на ўсіх трох выступах стала тое, што першым браў слова класік беларускай літаратуры Анатоль Вярцінскі, які пасля дасціпных гісторый і чытання вершаў прадстаўляў творчасць Валярыны, якую, паводле словаў пісьменніка, ён яшчэ ў 12 гадоў пасля Алеся Разанава і Васіля Жуковіча блаславіў на творчы шлях сваёй прадмовай да яе нізкі вершаў у часопісе “Полымя”.

41

Імпрэзы прайшлі ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Аўтары фота – Зміцер Шчэрбік і Яна Шаўчэнка.

6 каментароў

  1. # 15 студзеня 2010 19:59
    Яна Шаўчэнка

    Прэзентацыі былі проста выключнымі!!!)) Даўно не адчувала такой цудоўнай атмасферы) у спадароў Валярыны і Анатоля выключны талент, харызма такая, што проста не перадаць словамі…Наваполацак удзячны вам за ўсё!)) Прыязджайце часцей, побач з вамі людзі адчуваюць сябе сапраўднымі беларусамі!) Усяго вам найлепшага!)

  2. # 15 студзеня 2010 22:36
    марта

    Была на сустрэчы у бібліятэцы імя Я.Коласа, напэўна не атрымаецца падабнаць патрэбных слоў каб перадаць дух гэтай сустрэчы. У сваім жыцці не даводзілася бачыць такіх пазітыўных і цікавых асоб, як Валярына.
    Анатоль Вярцінскі і Валярына такі дуэт, які можна назваць 100% гарманічным. Ёсць як сур’езнасць і філасофія, так смех і жарты :)
    Дзякуй вялікі :)

  3. # 15 студзеня 2010 22:57
    Ананімна

    Распавяду пра свае ўражаньні ад сустрэчы.
    Я чалавек абсалютна далёкі ад паэзіі, вершаваныя творы ніколі не ўспрымаў усур’ёз. Але ж беларус, і мяне вабіць беларуская культура, усё новае, і асабіста дзіўныя людзі.
    І вось я прыйшоў, крыху хвалююся, бо першы раз на падобным мерапрыемстве. Можна шмат расказаць, але раскажу толькі пра тое, што ўразіла асабіста.
    Калі Валярына распачала свой выступ вершам з сэнсам «я- паэт, мне ўсё дазволена, ўсё магу», я аднёсься скептычна – «ну і ганарлівасьць, ну і самаўпэўненасьць, дзе яна, на нябёсах?». Але потым мне прыйшлося згадзіцца – «яна і сапраўды можа ўсё. Можа зрабіць каб я плакаў, злаваўся, сьмяяўся, закахаўся…». Мяне працягнулі па ўсім спектры адчуваньняў. Валярына падала мне прыклад як можна быць яшчэ болеё пазітыўным чалавекам, ўжо дзень прайшоў, а добры настрой не сыходзіць.
    Я кажу сваё шчырае дзякуй за сустрэчу, якая крыху зьмяніла мяне ў лепшы бок.

  4. # 18 студзеня 2010 17:58
    Былы

    Шэраг фотаздымкаў з імпрэзы ў Наваполацку: makasin.info/node/614

  5. # 26 студзеня 2010 20:35
    Міхась

    У Полацку сустрэча была ?

    • # 27 студзеня 2010 10:52
      Валярына

      Так, была ў гімназіі №2. 2,3,6 фотаздымкі акурат зь яе.
      Калі будзе нагода ды запрашэньне – з прыемнасьцю завітаем яшчэ і ў іншыя ўстановы! :)

Ваш каментар