Жыць для Беларусі…
23 студзеня ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!» ў сталічнай СШ № 165 адбылася творчая сустрэча з паэтам і бардам, галоўным рэдактарам часопіса «Верасень» Эдуардам Акуліным.
«Сустрэча была прымеркаваная да тыдня беларускай мовы, таму яе лейтматывам стала размова аб мове, як асноўным духоўным сімвале Беларусі. На прыкладзе жыццёвага і творчага лёсу Максіма Багдановіча, Ларысы Геніюш, Уладзіміра Караткевіча, Міхася Стральцова і іншых айчынных творцаў я пастараўся данесці вучням стэрэйшых класаў, што быць беларусам — гэта значыць «жыць для Беларусі»…
З вялікай цікавасцю ўспрынялі вучні інфармацыю аб самым маладым літаратурным выданні Беларусі — часопісе «Верасень». Вельмі спадзяюся, што сярод прысутных былі будучыя аўтары перыёдыка», — падзяліўся сваімі ўражаннямі ад сустрэчы выступоўца.


