Галоўнае пра сайт


1. Чым ёсць budzma.org
2. Задачы сайту
3. Праца з сайтам
4. Правілы публікацыі
5. Праца рэдакцыі

1. Чым ёсць budzma.org

budzma.org — частка грамадска-культурнай кампаніі «Будзьма!» .

budzma.org — унікальная на сёння пляцоўка для аб’яднання беларускай грамадзянскай супольнасці.
Уверх

2. Задачы сайту

Супольнымі намаганнямі збіраць у адным месцы навіны грамадска-культурнага жыцця Беларусі і беларусаў.

Стварыць базу дадзеных грамадскіх арганізацый, ініцыятываў і персаналіяў грамадска-культурнай сфэры краіны і замежжа.

Асвятляць падзеі кампаніі «Будзьма!».
Уверх

3. Праца з сайтам

Даступныя для ўсіх карыстальнікаў рубрыкі: навіны, блогасфера, афіша, кампаніі, загрузка, адрасная кніга, лінкі.

Даступныя для ўсіх карыстальнікаў тэмы: грамадства, культура, музыка, гісторыя, грамадскі сектар.
Уверх

4. Правілы публікацыі

Да публікацыі прымаюцца навіны, якія адпавядаюць панятку грамадска-культурнага жыцця Беларусі і беларусаў.

Рэдакцыя пакідае за сабой права стыль-рэдактуры.
Уверх

5. Праца рэдакцыі

Рэдакцыя budzma.org мадэруе дасланыя допісы.

Рэдакцыя публікуе навіны кампаніі «Будзьма!»

Рэдакцыя фармуе і публікуе дайджэст навінаў.
Вярнуцца на пачатак

31 каментар

  1. # 30 верасня 2008 21:53
    Уладзімер Русаковіч

    «Рэдакцыя» «расейскую»
    Чарговы будучы сьметнік для расейскае папсы, кшталту afisha.tut.by
    Ня ведаю хто дакладна з маскавітаў праспансаваў дадзены падпункцік, але ў лінках знайшоў «Глобус Беларуси».
    Там нават для прыстойнасьці няма беларускамоўнае версіі.
    Карыстайцеся лепш www.radzima.org або www.radzima.org/index.php?lang=by

  2. # 30 верасня 2008 22:08
    kviat

    дзякуй за камэнтар, уважліва паглядзіце сьпіс на літару «Р»

  3. # 02 кастрычніка 2008 17:13
    czalex

    Апытанка ніяк не жадае працаваць :(

    каліласка, зрабеце рэгіянальныя рубрыкі, каб шукаць мерапрыемства па рэгіёнах

  4. # 03 кастрычніка 2008 14:25
    kviat

    для czalex:

    Зробім прасьцей, неўзабаве вывесім графік на кастрычнік.

  5. # 06 кастрычніка 2008 08:48
    Andrej Mikałajeú-Paszkiewicz

    Ja úciamiúszy sutnaść prablemy z apytankaj! Apytanka admaúlajecca pracawaci, kali juzer nie aútaryzawany na sajcie. Jak aútaryzawaúszysia — nijakich trabłaú.

  6. # 06 кастрычніка 2008 11:24
    Andrej Mikałajeú-Paszkiewicz

    «Зараз апытанка нармальна працуе?»
    Tolki jak aútaryzawaúsia — zapracawała biez prablemaú.
    A jak haściom byúszy — nie pracawała…

  7. # 06 кастрычніка 2008 13:05
    Andrej Mikałajeú-Paszkiewicz

    Maxthon. A ú Firefox — narmalna.

  8. # 25 кастрычніка 2008 11:47
    Kings of Polessia

    Бачыў эстэтычную паштовачку з рэклямай budzma.org у добрай кавярні ў Берасьці.Малайцы

  9. # 12 лістапада 2008 15:04
    vadim_i_z

    А дзе тут магчыма зарэгiстравацца?

  10. # 12 лістапада 2008 16:02
    Taciana

    Севярыне, а чаму ЖЖ Будзьма не абнаўляецца? Мала чытачоў? Мне здаецца, гэта быў варты праект. Можа быць, можна было б наладзіць нейкую аўтаматычную трансьляцыю, каб гэта не забірала час і не замарочвала. Ня ведаю, як гэта робіцца тэхнічна. Але вось, да прыкладу, чытаю Забужку, якая піша на «Ўкраінскай праўдзе». Карацей, я лох, каб патлумачыць гэта. Вось, проста паглядзі))) syndicated.livejournal.com/zabuzhko/profile

  11. # 12 лістапада 2008 16:04
    Taciana

    А ўвогуле – сачу за праектам і захапляюся. Файна робіце і прытрымліваеце канцэпцыі))) Удачы!

  12. # 01 снежня 2008 22:50
    Алена

    Усё выдатна, але якой будзе ваша дапамога звычайным карыстальнікам? Толькі інфармацыйная, тады з сайта мала карысці будзе…
    Вось,напрыклад, у вас ёсць раздзел МУЗЫКА. Раю змяшчаць там матэрыялы, якімі б маглі карыстацца наведвальнікі.
    Мне, як настаўніку роднай мовы, было б вельмі карысным знайсці на вашых старонках песні і музыку, напрыклад, таго ж І.Лучанка. А то, каб знайсці песню «Бярозка» або «Жураўлі на палессе ляцяць», трэба ўвесь Мінск аббегаць, і не факт, што знойдзеш… далей фотаздымкі пісьменнікаў сучасных, размовы з імі і г.д.

  13. # 01 снежня 2008 23:09
    kviat

    Дапамога звычайным карыстальнікам у тым, што вы можаце самі папоўніць рэсурс сайту. Калі цэлая група карыстальнікаў пачне дзяліцца сваёй інфармацыяй адзін з адным на адной пляцоўцы, утворыцца вельмі нават зручная база дадзеных па розных тэмах. Ласкава запрашаем асабіста Вас: budzma.org/add.html

  14. # 01 кастрычніка 2009 09:25
    asilak

    Зьмены бываюць заўсёды нечаканымі й выклікаюць шмат розных думак і пачуцьцяў…
    Вось гэта адбылася з старонкай Будзьма – вельмі цікава і яскрава:)))
    Толькі вось трэба прыладзіцца да структуры:))

    Дзякуй!

  15. # 19 снежня 2009 18:56
    Виктар

    Добра што гэта ёсьць.Кали будзе крыху ярчэй думаю не пашкодзиць.Асабистае прывитанне Алёне и Нине.

  16. # 06 студзеня 2010 14:39
    lazy

    news2.by да вас дачыненьня ня мае? Можа, у сьпіс спасылак варта дадаць?

  17. # 27 студзеня 2010 03:11
    lihtarik

    «Прабачце

    Робаты пакуль ня могуць адсылаць свае навіны.»

    Як разумець? Што рабіць? Калі можаце, патлумачце, калі ласка

  18. # 30 студзеня 2010 22:45
    MShmel

    Маю тую саму праблему, як і lihtarik – не магу дадаць інфармацыю на сайт, бо ён мне алказвае: “Прабачце. Робаты пакуль ня могуць адсылаць свае навіны.”

  19. # 09 чэрвеня 2010 23:39
    Doe

    Усё выдатна, але якой будзе ваша дапамога звычайным карыстальнікам? Толькі інфармацыйная, тады з сайта мала карысці будзе…Вось,напрыклад, у вас ёсць раздзел МУЗЫКА. Раю змяшчаць там матэрыялы, якімі б маглі карыстацца наведвальнікі.Мне, як настаўніку роднай мовы, было б вельмі карысным знайсці на вашых старонках песні і музыку, напрыклад, таго ж І.Лучанка. А то, каб знайсці песню “Бярозка” або “Жураўлі на палессе ляцяць”, трэба ўвесь Мінск аббегаць, і не факт, што знойдзеш… далей фотаздымкі пісьменнікаў сучасных, размовы з імі і г.д.
    +1

  20. # 10 чэрвеня 2010 12:44
    kviat

    2 Толькі інфармацыйная, тады з сайта мала карысці будзе…

    Паводле Гугль Аналітыкс, наш сайт за травень наведала 13 000 людзей (ня блытаць з унікальнымі наведваньнямі). У адкрытым доступе ёсьць статыстыка на Акавіце. Там крыху меней, але блізка. Так што карысьць ужо ёсьць :), і спадзяюся, удзе павялічвацца :)

    Што да музыкі, не забывайцеся пра аўтарскія правы. Паспрабуйце пакарыстацца пошукавымі сістэмамі. Яшчэ, як настаўніку, раю зьвярнуцца а рэсурс nastaunik.info

    Дзякуй :)

  21. # 28 ліпеня 2010 13:52
    Merchant Credit Card Account

    Усё выдатна, але якой будзе ваша дапамога звычайным карыстальнікам? Толькі інфармацыйная, тады з сайта мала карысці будзе…Вось,напрыклад, у вас ёсць раздзел МУЗЫКА. Раю змяшчаць там матэрыялы, якімі б маглі карыстацца наведвальнікі.Мне, як настаўніку роднай мовы, было б вельмі карысным знайсці на вашых старонках песні і музыку, напрыклад, таго ж І.Лучанка. А то, каб знайсці песню “Бярозка” або “Жураўлі на палессе ляцяць”, трэба ўвесь Мінск аббегаць, і не факт, што знойдзеш… далей фотаздымкі пісьменнікаў сучасных, размовы з імі і г.д.+1
    +1

  22. # 06 кастрычніка 2008 10:42
    Адміністратар

    Зараз апытанка нармальна працуе?

  23. # 06 кастрычніка 2008 11:28
    Адміністратар

    Здаецца працуе па-ўсякаму. Які ў вас браўзер?

  24. # 12 лістапада 2008 15:53
    kviat

    вадзім, пакуль можна працаваць без рэгістрацыі. мы тут зьмянялі сайт, таму уваход на рэгістрацыю зьнік, але хутка выправім.

  25. # 12 лістапада 2008 15:56
    kviat

    ужо выправілі

  26. # 12 лістапада 2008 16:14
    kviat

    ЖЖ трэба займацца асобна. Зараз паспрабуем аўтаматычна, але ці не выкліча гэта ў чытачоў рэакцыі як на спам? паглядзім. Бо інфы шмат. І яна вельмі розная.

  27. # 12 лістапада 2008 16:25
    Taciana

    Сапраўды, можа, і выкліча… Але, зрэшты, можна будзе і адпісацца, калі не спадабаецца. Прынамсі, гэта будзе больш рацыянальна, чым быць падпісаным на тое, што не абнаўляецца. А скідаць у адзін пост (са спасылкамі «чытаць далей»), відаць, трэба ручкамі, а не аўтаматам? Хм..

  28. # 12 лістапада 2008 16:31
    Taciana

    я магла б паспрабаваць, у прынцыпе, калі нікога ня знойдзецца больш… скідаць штодня ў адзін пост пачаткі спавешчаньняў з працягам «чытаць далей»

  29. # 12 лістапада 2008 16:37
    kviat

    давайце паспрабуем. мой скайп — kviatkouski, ці ў чаце гмэйла sieviaryn () gmail.com

  30. # 16 лістапада 2008 22:11
    vadim_i_z

    Два разы рэгiстравался (з рознымi email’амi) – нiводнага пiсьма не атрымау :-(
    Нiк vadimiz

Ваш каментар