Выйшла кніга Змітра Сасноўскага “Гісторыя беларускіх музычных уплываў”

Кніга прысвечана ўплыву беларускай музыкі на музычнае мастацтва блізкіх і далёкіх суседзяў, а таксама яе прысутнасці ў свеце.
Разглядаецца творчасць кампазітараў беларускага паходжання за мяжой і іх еўрапейскае прызнанне (Міхал Клеафас Агінскі,Станіслаў Манюшка, Напалеон Орда ды інш.), уключэнне беларускіх народных мелодый у творы вядомых кампазітараў (Людвіг ван Бетховен, Фрыдэрык Шапэн, МадэстМусаргскі, Пётр Чайкоўскі), пашырэнне ў замежжы беларускіх нотных матэрыялаў.Чытач знойдзе цікавыя звесткі пра навучанне ў Беларусі замежных музыкаў і музычнае жыццё беларускай эміграцыі ў ХХ ст.
У канцы кнігі змешчаны спіс літаратуры па тэме даследавання.
Кніга напісана вельмі займальна, яна ўтрымлівае багаты ілюстрацыйны матэр’ял. Думаецца, што гэтая кніга будзе цікавай не толькі прафесійным музыкам, але і ўсім, хто хацеў бы больш ведаць пра гісторыю Беларусі і беларускай музыкі ў прыватнасці.
Кніга выдадзена дзякуючы падтрымцы МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і кіраўніцы Дабрачыннага фонду “Этнічны голас Амерыкі” (ЗША) спадарыні Ірэны Каляды-Смірновай.
Гісторыя беларускіх музычных уплываў / Зміцер Сасноўскі. – Мінск: Медысонт, 2009. – 140 с.
я
Змітра)
valjantsina
dze mojna nabyc’ getyu knigy? Kali laska.
hanna
Ci budzie mahczymas’c’ nabyc’ knizku u Polszczy?
budzma
Па пытаннях набыцця гэтай кнігі можна звяртацца па тэлефоне +375 29 396 51 73 (Алесь)