Анатоль Грыцкевіч. Старонкі нашай мінуўшчыны

Старонкі нашай мінуўшчыны / Анатоль Грыцкевіч. – Мінск: Кнігазбор, 2009. – 468 с.
Доўгі час гісторыя Беларусі разглядалася скрозь прызму гісторыі Расіі. Вядомы беларускі гісторык, прафесар, грамадскі дзеяч Анатоль Грыцкевіч адраджае праўдзівую айчынную гісторыю, якая разам з беларускай мовай складае аснову нацыянальнай дзяржаўнасці беларусаў.
Кніга «Старонкі нашай мінуўшчыны» – зборнік унікальных артыкулаў пра знакавыя асобы і падзеі нашай гісторыі, пачынаючы ад Беларуска-Літоўскай дзяржавы (XIV ст.) да нашага часу.
Артыкулы напісаны грунтоўна і займайльна і будуць цікавыя шырокаму колу чытачоў – ад аматараў гісторыі да навукоўцаў.
Выданне кнігі было здзейснена, дзякуючы МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» і кіраўніку Дабрачыннага фонду «Этнічны голас Амерыкі» (ЗША) Ірэне Калядзе-Смірновай.