Дзе i што варта шукаць
Белорусские сокровища за рубежом / А. И. Мальдис. — Минск: Лiтаратура i Мастацтва, 2009. — 208 с. : ил. — (Беларусь вчера и сегодня).
Вядомы беларускi культуролаг, дасведчаны гiсторык айчыннай лiтаратуры Адам Мальдзiс на працягу некалькiх апошнiх гадоў выступаў у газеце «СБ. Беларусь сегодня» з цыклам публiцыстычных артыкулаў пра беларускiя каштоўнасцi ў свеце. Завочнае падарожжа па музеях, мастацкiх галерэях, бiблiятэках i нават прыватных калекцыях у розных краiнах свету выклiкала шырокi чытацкi розгалас. Праца, разлiчаная, здавалася б, выключна на газетны фармат, вылiлася ў асобную кнiгу, якая так i называецца — «Беларускiя каштоўнасцi за мяжою». Ёю выдавецтва «Лiтаратура i Мастацтва» працягвае кнiжную серыю «Беларусь: учора i сёння». Тэкст цалкам.
