Сельская абшчына ў Беларусі ў XVI-XVIII стст.
Дадзеная манаграфія – гэта першае даследаванне становішча сялянскай абшчыны ва ўсіх відах феадальнага землеўладання на тэрыторыі Беларусі ў ХVІ-ХVIII стст. Паказана становішча абшчыны ў розных рэгіёнах Беларусі, вызначаны агульныя тэндэнцыі і асаблівасці развіцця ў дзяржаўных, прыватных і царкоўных уладаннях. Разгледжаны асноўныя функцыі грамады як інстытута сялянскай самаарганізацыі, службовых асоб грамады, яе адносіны з землеўласнікамі. Разлічана на навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў, усіх, хто цікавіцца гістарычным мінулым Беларусі.
Kamunikat.org
Кнігу можна знайсьці і тут kamunikat.org/halounaja.html?pub_start=50&pubid=13355