Другі этап галасавання «Імёны Беларусі: топ-12″ скончыўся.

liudzi

Сябры, у першым этапе галасавання мы ставілі задачу абраць тузін асобаў, імёны якіх сёння могуць найбольш паспяхова ствараць пазітыўны вобраз Беларусі ў свеце.

У другім выбіралі імёны па намінацыях:

– самыя выбітныя гістарычныя асобы зямлі Беларусі ўсіх часоў;

– самыя выбітныя гістарычныя асобы замежных краін і культур, народжаныя на зямлі Беларусі;

– сучаснікі, якія ствараюць пазытыўны вобраз Беларусі ў свеце.

Вынікі гл. ніжэй.

Цяпер цягам траўня мы будзем звяртацца да прызнаных аўтарытэтаў у сваіх галінах з просьбай скласці і абгрунтаваць свой тузін Імёнаў Беларусі: гісторыкаў, публіцыстаў, літаратараў, філосафаў, каб супольна абраць выніковы топ-12 Імёнаў Беларусі.

Самыя выбітныя гістарычныя асобы зямлі Беларусі ўсіх часоў

Разам галасоў: 609

Loading ... Loading ...

Самыя выбітныя гістарычныя асобы замежных краін і культур, народжаныя на зямлі Беларусі

Разам галасоў: 591

Loading ... Loading ...

Сучаснікі, якія ствараюць пазытыўны вобраз Беларусі ў свеце

Разам галасоў: 885

Loading ... Loading ...

14 каментароў

  1. # 05 траўня 2010 14:15
    Партызан

    сьв. Еўфрасіньня Полацкая была найперш кананізавана Ерусалімкае Праваслаўнае Царквой (менавіта таму яе мошчы былі вывезены з Ерусаліму ў часе ягонага захопу мусульманамі). Усё іншае – толькі вызнаньне першае кананізацыі.
    І, да вялікіх гісторыкаў, РПЦ вызнала сьв.Еўфрасіньню сьвятой толькі ў 1684 г. А ў Кіеўскай Праваслаўнае і Ўніяцкае Цэрквах яна ўшаноўвалася яшчэ зь ХІІІ ст.

  2. # 05 траўня 2010 14:16
    Alex

    A dzie ž Adam Mickievič, ci jaho całkam palakam addali?

    • # 05 траўня 2010 16:11
      kviat

      дзякуй, не аддалі :) проста мэханічная памылка, калі іншае імя паставілі замест яго. выправілі.

  3. # 05 траўня 2010 16:51
    Вадзiм Казначэеў

    Гэткі падзел, шчыра кажучы, падаецца мне не дужа правамерным. Ну якія Орда ці Агінскі — «гістарычныя асобы замежных краін і культур»? Дый Міцкевіч, якога абавязкова трэба ўлучыць (усё жыцьцё лічыў сябе ліцьвінам, а не палякам, і дзея найбольш знакамітай паэмы адбываецца ў нашых краях, і сама паэма пачынаецца са слова «Літво!..». І Шагал (у творчасьці якога заўжды прысутнічалі віцебскія матывы), і Касьцюшка. На стыку — так. Дык у Беларусі лёс такі — на стыку. Але ж цалкам пад гэтую рубрыку з пералічаных трапляюць хіба што Азімаў і Рыбак. І Барыс Кіт, дарэчы (які знаходзіцца пад іншай рубрыкай). Варта было б адмовіцца ад гэтай рубрыкацыі. І вызначаць хіт-тузін незалежна ад сувязі з замежжам і ад таго, ці жывыя зараз.

  4. # 06 траўня 2010 01:34
    vadim_i_z

    А пры чым тут банэр «SEX & DRUGS»?

  5. # 06 траўня 2010 17:21
    kviat

    а чаму апэрацыя «Ы»? :)

  6. # 08 траўня 2010 00:11
    Thomas

    DZIE DOMRAČAVA I HOCKEYISTY????????????????!!!!!!!! Ich užo śviet palepiej viedaje čym Volskaha, naprykład, pry ŭsioj majoj vialikaj pavazie da hetaha muzyki. Ja aburany

  7. # 13 траўня 2010 23:58
    Алесь

    А хто у вас галава падлiковай камiсii?
    Лiчыць ён як Ярмошына.
    Адзiнаццатага у абед за Вольскага было 144 галасы, а пасля поуначы раптам ужо аказалася 298!!!
    За 6 дзён за Вольскага прагаласавала столькi ж колькi за апошнюю перад заканчэннем галасавання палову дня. Дзiуна!!!

  8. # 14 траўня 2010 10:21
    kviat

    я зьвярнуў увагу на тое, як рэзка някляева вывелі ў лідэры, і як пасьля за дзень барадулін яго крыху апярэдзіў. я думаю, пара камандаў пазмагалася. тое ж, відаць, і з вольскім.

  9. # 14 траўня 2010 12:09
    Lutavit

    У вас, шаноўныя, Міцкевіч, Касьцюшка, Орда – дзеячы іншых краінаў і культураў? Ну-ну, прапагандысты беларушчыны, вы так дапрапагандуецеся…
    За «сэкс, драгз, Скарыну» – галаву адарваць увогуле, няўжо нельга разумець, што кожнай рэчы – сваё мейсца? Элемэнтарная, здавалася б, штука?

  10. # 14 траўня 2010 14:02
    Stod

    сэкс наркотыкі скарына?? ды вы пазорнікі проста.

  11. # 14 траўня 2010 14:08
    Сярожа

    Някляеў стварае пазытыўны вобраз Беларусі ў свеце? Ці чуў хто пра яго акрамя наведвальнікаў budzma.org?

  12. # 19 траўня 2010 22:43
    Хлапчук

    I тут лаемся…

  13. # 21 жніўня 2010 00:33
    Julian

    Bardzo ciekawe, zwłaszcza pierwsze komentarze, pozdr.

Ваш каментар