Імёны Беларусі: топ-12
Шаноўныя сябры! Сайт “Будзьма разам!” распачаў акцыю “Імёны Беларусі: топ-12″ .
Мэта акцыі — выбраць імёны тых асобаў, якія сёння могуць найбольш паспяхова ствараць пазітыўны вобраз Беларусі ў свеце.
Ад 18 сакавіка да 18 красавіка на сайце “Будзьма разам!” штодня будуць з’яўляцца імёны людзей, якія – кожны ў сваёй сферы – праславілі ці праслаўляюць цяпер Беларусь. Напачатку колькі асобаў прапануе рэдакцыя сайту, а далей мы чакаем версіі нашых чытачоў. Свае прапановы дасылайце на адрас razam@budzma.org з пазнакай “Імёны”. 18 красавіка будзе апублікаваны спіс са ста дваццаці асобаў. Потым шляхам галасавання мы складзем Топ-12 Імёнаў Беларусі.
У выніку будзе створаны буклет і CD, якія мы прапануем усім зацікаўленым: экскурсійным агенцтвам, турыстычным фірмам, грамадскім і дзяржаўным арганізацыям, якія папулярызуюць Беларусь за мяжой.
Будзьма выбіраць!
Віталь Тарас
Выглядае, што тыя, хто дасылае сьіпсы імёнаў, не прачыталі ўмоваў акцыі.
«Мэта акцыі — выбраць імёны тых асобаў, якія сёння могуць найбольш паспяхова ствараць пазітыўны вобраз Беларусі ў свеце». А ці задумаліся самі арганізатары над сваёй мэтай? Можна называць дзясяткі і сотні імёнаў сапраўды вартых таго беларусаў. Але ці ведаюць гэтыя імёны за мяжой? Касьцюшка — так, прынамсі, у ЗША гэтае імя ведаюць. У Чылі ведаюць Ігната Дамейку, бо там ёсьць хрыбет ягонага імя. Адзін з самых знакамітых беларусаў — Судзілоўскі-Русэль. Ён быў губэрнатарам штата Гаваі, а перад тым займаўся рэвалюцыйнай і публіцыстычнай дзейнасцю ў Расіі, Румыніі, Японіі і шмат якіх яшчэ краінах, гандляваў зброяй, у ЗША кіраваў хрысьціянскай абшчынай (!). А да таго ж, быў мікрабіёлагам і зрабіў некалькі адкрыцьцяў гэтай галіне.
kviat
Вы ўсё парвільна напісалі. Сапраўды, ня ўсе героі, шанаваныя ў Беларусі, адпавядаюць мэтам акцыі.
Zaic
А хіба сэнс акцыі не ў тым, каб за мяжой даведаліся (!) пра тых вартых увагі беларусаў, пра якіх там пакуль ня ведаюць? Які сэнс распавядаць ў замежжы пра тых, каго ў замежжы і без расповядаў ведаюць?
Крысьціна
А што за Імены фігуруюць у банэры?
Граматыка аўтарам не ўказ? Ці падказаць, дзе кнопачка знаходзіцца?
Хлапчук
Юлька Несцярэнка
«Белая Маланка»
АНДРЭЙ
ЛЕЎ САПЕГА
Мікалай
Леў Сапега