Працягваецца серыя беларускамоўных канцэртаў “Штомесяц трынаццатага” у клубе “Салтайм” (пр. Незалежнасці 131/1). Чарговы рок-вечар адбудзецца 13 лістапада. На сцэну ў гэты вечар выйдзе рок-гурт “Індра” з Полацка, мінская каманда “Lavatrina”, апроч таго некалькі кампазіцый прадставяць дэбютанты на сталічнай сцэне – блюз-рокавы бэнд “На ўзлёт!” з Мар’інай Горкі.
Гурт “Індра” утварыўся ў Полацку ў 2003 годзе. Сёньня ў яго складзе дзьве закаханыя ў сваю справу дзяўчыны – Вольга Андрэева (сьпевы, гiтара) i Марына Шэф (гiтара), а таксама два таленавiтыя хлопцы – Арцём Новiкаў (бас-гiтара) i Павал Кухто (бубны). “Індра” стала “Адкрыцьцём года” на “Рок-коле 2004”, была лаўрэатам “Open Graffity Music Fest” i “Бардаўскай восені-2010”. А за перамогу ў гiт-парадзе Эўрарадыё атрымала магчымасьць запiсу альбома на польскай студыi Rembrandt: альбом “Сонцавакол” выдадзены ў 2007 годзе. Цяпер гурт працуе над другiм сваiм альбомам. У творчасьцi стаўка робiцца на тэкст, якасныя аранжыроўкi, прыгожыя гiтарныя сола, якiя падкрэсьлiваюць усю моц голаса Вольгi. “Індра” плённа супрацоўнічае з полацкай паэтэсай Лерай Сом, якая з’яўляецца аўтарам большасці тэкстаў гурта.
На сцэне музыкі заўсёды запальваюць, выкладаючыся на поўную. Музыка “Iндры” – музыка для тых, хто слухае вушамi.
Гурт “Lavatrina” існуе тры гады. Назва гурта ў перакладзе ўз лаціны азначае «ванны пакой», На думку лідэра гурта Васіля Сідарка, ванны пакой — тое месца, дзе можна падумаць пра ўсё, што адбываецца наўкол. Гурт працуе ў стылістыцы пост-гранжу з элементамі брытанскага року. Вас чакае вялікая беларускамоўная праграма гурта.
Гурт “На ўзлёт!” з Мар’інай Горкі толькі робіць свае першыя крокі, але абяцае хоць і кароткую, але змястоўную блюз-рокавую праграму па-беларуску.
Пад час імпрэзы таксама адбудзецца розыгрыш прызоў і сувеніраў ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Пачатак у 19 гадзін.
Квіткі – 20 000 руб.