Вялікдзень: яйка на далоні – беларускія традыцыі (фота)

Вялікдзень — адно з самых шанаваных хрысціянскіх святаў, дзень, у які хрысціянскія вернікі згадваюць пра ўваскрашэнне Ісуса Хрыста. Адным з сімвалаў Вялікадня з’яўляецца яйка. Яно ўвасабляе народныя ўяўленні пра творчыя, жыццёвыя сілы прыроды, сімвалізуе перамогу жыцця над смерцю, з’яўляецца міфалагічным правобразам сусвету. Асвечанае ў царкве яйка ядуць першым пасля вяртання з усяночнай службы, пачынаючы святочнае застолле. Далей »

Гадавіна каранацыі абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе (фотарэпартаж)

22 жніўня 2010 г. ў Браславе сабраліся вернікі з усёй Беларусі на ўгодкі каранацыі цудоўнага абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе, дзе адбываліся святая імша за імшой. Узначаліў літургію Мітрапаліт Львоўскі арцыбіскуп Мечыслаў Макшыцкі. Далей »

21 жніўня «Спасаўка-ласаўка»

21 жніўня гэтага года ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцы пад Мінскам адбудзецца святочная падзея «Спасаўка-ласаўка». Так ласкава ў народзе называюць Успенскі пост, які пачынаецца з 14 жніўня, доўжыцца 15 дзён і заканчваецца 29 жніўня. Успенскі пост аб"ядноўвае тры Спасы — «мядовы», «яблычны», «арэхавы» — святы, прысвечаныя Спасіцелю нашаму Госпаду Іісусу Хрысту. Адсюль у народзе і ўжываецца назва — «Спас». У гэты дзень наведвальнікі музея змогуць пазнаёміцца з традыцыйнымі абрадамі, якія былі ўласцівы для гэтых дзён, пачаставацца свежым мёдам, паласавацца прысмакамі беларускай кухні. Будзе працаваць кірмаш, дзе можна набыць вырабы народных майстроў. 14 жніўня ў храмах адбываецца асвяшчэнне вады, мёду і мака. Таму гэты дзень у народзе называюць Спасам «мядовым», «макавым» ці Спасам «на вадзе». З гэтага свята пачынаюцца провады лета. 19 жніўня святкуюць Прэабражэнне Госпада нашага Іісуса Хрыста. У народзе яго называюць Другім Спасам, ці «яблычным». У гэты дзень у храмах асвяшчаецца вінаград новага ўраджаю, а там, дзе яго няма — яблыкі. 29 жніўня святкуецца Трэці Спас — «арэхавы» ці «хлебны», таму што да гэтага дня, па даўняй традыцыі, ім і заканчваецца ўборка хлеба. Гэты дзень успрымаўся сялянамі як дзень падзякі Госпаду за хлеб — найвялікшы дар чалавеку на кожны дзень. Далей »

Школа паміж атэізмам і рэлігіяй

Апошнім часам з цікавасцю сачу на старонках "Звязды" за дыскусіяй на тэму ўвядзення ў школах прадмета рэлігійнай культуры. Можна з разуменнем паставіцца да абмеркавання на тэму відавочных праблем, звязаных з тым, хто і як можа выкладаць гэты прадмет. Аднак варты ўвагі сам спосаб дыскусіі праціўнікаў увядзення ў школах рэлігійнай адукацыі. Якія іх уяўленні пра хрысціянства і на чым грунтуецца аргументацыя супраць рэлігійнай адукацыі ў школе ўвогуле. Далей »

ХХ пешая пілігрымка Мінск-Будслаў вырушыць 27 чэрвеня

27 чэрвеня 2010 г. з мінскай архікатэдры вырушыць ХХ пешая пілігрымка Мінск-Будслаў. Распачнецца яна з цэлебрацыі святой Імшы ў 8.15, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У 10.00 арцыпастыр удзеліць благаслаўленне ўдзельнікам пілігрымкі і яны распачнуць пяцідзённы шлях у Нацыяльнальны санктуарый. Далей »

“Каб гэтую ікону ведалі ва ўсім сьвеце”

27 чэрвеня беларускія грэка-католікі адзначаюць сьвята іконы Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Гэтая Ікона - не дэкаратыўны элемент. Гэта абраз, які нясе пэўнае пасланьне; гэта катэхізацыя, якая тлумачыць галоўную таямніцу нашай веры. Далей »

Урачыстасць у гонар св. Антонія Падуанскага

13 чэрвеня Удзельская  парафія святкавала ўрачыстасць у гонар св. Антонія Падуанскага. Касцёлам апякуюцца айцы францішкане. Таму культ гэтага святога даволі пашыраны ў Удзеле і наваколлі. На свята з’ехаліся святары з розных дэканатаў і вернікі з суседніх парафій. Далей »

Копія Турынскай Плашчаніцы прыбудзе ў Віцебск

З 20 чэрвеня па 04 ліпеня ў парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску будзе знаходзіцца копія Турынскай Плашчаніцы. На працягу двух тыдняў вернікі ўсіх віцебскіх парафій змогуць памаліцца пры гэтай “нямой сведцы Хрыстовага ўваскрасення”. Праграма чуванняў прадугледжвае сумесныя набажэнствы і час на асабістую малітву. Тэкст цалкам. Далей »

Старонка 1 з 812345...Апошняя »